Журналіст праграмы «Цэнтральнае тэлебачанне» расійскага тэлеканала НТВ Вячаслаў Немышаў затрыманы ў Кіеве падчас запісу стэндапа ў цэнтры сталіцы, паведамляе УНІАН са спасылкай на сайт НТВ.

«Карэспандэнт запісваў на вуліцы стэндап, падчас якога разразаў сталовым нажом знакаміты «Кіеўскі» торт. У гэты момант яго блакаваў невядомы, які дамогся ад мясцовай паліцыі затрымання супрацоўніка НТВ», — пазначана ў паведамленні.

Паводле інфармацыі тэлеканала, цяпер затрыманага дапытваюць у СБУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0