Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура 5 кастрычніка наносіць афіцыйны візіт у Мінск.

Ён прыме ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці помніка Сімону Балівару ў аднайменным мінскім скверы.

Мадура рушыў у Мінск з Масквы. «Дзякуй жыццю, што ў свеце ёсць такі лідар, лідар краіны з эканомікай, якая хутка развіваецца, — гэта Уладзімір Пуцін», — раздаваў ён кампліменты прэзідэнту Расіі. А вось Трампа Мадура лічыць «новым Гітлерам».

Нікалас Мадура кіруе Венесуэлай з 2013 года. За гэты час краіна абрынулася ў эканамічную прорву.

Зразумела, што ў такіх абставінах гандлёвыя адносіны паміж Беларуссю і Венесуэлай абрынуліся ў разы. Летась Мінск нагандляваў з Каракасам на $2 мільёны, хоць яшчэ некалькі гадоў таму лічба сягала да $100 мільёнаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?