Нікалас Мадура прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь. Самалёт кіраўніка Венесуэлы прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, паведамляе БелТА.

У аэрапорце Нікаласа Мадура сустракаў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

Сёння ў Палацы Незалежнасці пройдуць афіцыйныя перамовы прэзідэнта Венесуэлы і Аляксандра Лукашэнкі. Лідары дзвюх краін сустрэнуцца ў фармаце «сам-насам», а затым у пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый.