Паркоўка каля будынку гарадскога ДАІ ў Мінску стала платнай.
Кожная гадзіна цяпер каштуе 1 рубель, але можна набыць абанемент — 12 рублёў на месяц за начную стаянку альбо 55 рублёў на месяц за стаянне ў любы час.
У папярэднія, «бясплатныя» дні аўтамабілі ўраніцы імгненна запаўнялі стаянку, стаяла нават чарга з ахвотных заехаць пад шлагбаўм.
Цяпер жа за гадзіну набралася ўсяго з дзясятак аўтамабілістаў.
