Служба бяспекі Украіны выдварыла са сваёй тэрыторыі карэспандэнта тэлеканала НТВ Вячаслава Немышава. Аб гэтым паведамляецца на сайце ведамства.

«З-за дзейнасці, якая наносіць шкоду нацыянальным інтарэсам Украіны, пасля правядзення адпаведных працэсуальных дзеянняў сёння, 5 кастрычніка, а 4-й раніцы Немышава прымусова вярнулі ў Расію праз пункт «Сянькоўка», - гаворыцца ў паведамленні СБУ.

Уезд ва Украіну журналісту забаронены на тры гады.

У СБУ ўдакладнілі, што Немышаў быў затрыманы за дробнае правапарушэнне. Падчас ператрусу супрацоўнікі праваахоўных органаў выявілі ў журналіста акрэдытацыю самаабвешчанай ДНР, што стала падставай для праверкі. Па дадзеных СБУ, Немышаў з вясны 2016 года да восені 2017 працаваў на «часова акупаванай тэрарыстамі тэрыторыі Украіны».

«Ён падрыхтаваў шэраг ілжывых антыўкраінскіх матэрыялаў для СМІ па замове расійскіх куратараў і ў інтарэсах вярхушкі баевікоў для апраўдання і папулярызацыі іх супрацьпраўнай дзейнасці ў інфармацыйнай прасторы», - гаворыцца ў паведамленні службы.