Венесуэла зацікаўлена ва ўдзеле Беларусі ў рэалізацыі плана развіцця эканомікі постнафтаванага перыяду. Пра гэта прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў сёння на перамовах з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе БЕЛТА.
«Мне і сябрам маёй дэлегацыі вельмі прыемна быць тут, таму што мы ведаем, што знаходзімся сярод сапраўдных сяброў, — падкрэсліў прэзідэнт Венесуэлы. — Мы прайшлі часы брутальных баталій, але умацаваліся ў іх на ўсіх франтах і зараз знаходзімся на этапе аднаўлення, які таксама вельмі складаны. у эканамічным плане мы робім новыя крокі. Мы назвалі гэта праграмай баліварыянскага развіцця — так называючы эканоміку постнафтавага перыяду. Мы павінны развіваць тыя скарбы, якімі валодае наша краіна, і ў рамках гэтай працы прызначыць конкрэтныя напрамкі нашай сумеснай дзейнасці — Беларусі і Венесуэлы».
Па словах Нікаласа Мадура, у Венесуэле з захапленнем ставяцца да той дысцыпліны і працаздольнасці, якімі валодае беларускі народ.
«На першым этапе ў нас былі значныя поспехі. Зараз мы хочам зноўку ўсё аднавіць. У пакрокавым спакойным рытме аднавіць гэты ўзровень супрацоўніцтва. Мы прыехалі з надзеяй зрабіць гэта», - дадаў венесуэльскі лідар.
Ён таксама падзякаваў за салідарнасць, якую беларускі бок пастаянна праяўляе ў адносінах да Венесуэлы.
