У пятніцу, 6 кастрычніка, у Беларусі чакаюцца дажджы і парывісты вецер.

Ноччу чакаюцца дажджы, днём на большай частцы тэрыторыі краіны — кароткачасовыя дажджы. Днём заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с, па паўднёвай частцы краіны — парывы да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы +5-10 градусаў цяпла, днём +7—13.

У Мінску чакаецца +8—10, дождж.