Прынцып працы прылады наступны: унутр прыбора змяшчаецца талерка з гатовай стравай, вечка зачыняецца. Праз прыкладна 10 секунд прылада выдае ўсю неабходную інфармацыю: вагу, каларыйнасць, колькасць бялкоў, тлушчаў і вугляводаў.

Розныя інгрэдыенты адлюстроўваюць інфрачырвоныя прамяні па-рознаму. Менавіта такім чынам разумная прылада іх ідэнтыфікуе.

CaloRieco парэкамендуе стравы і прадукты, якія можна ўжыць, каб не пакутаваць ад голаду і не выходзіць з нормы калорый. Ён мае доступ да вялікай базы рэцэптаў. 

Гэты прыбор спатрэбіцца тым, хто вымушаны падлічваць калорыі з-за розных захворванняў (напрыклад, тым, хто хворы на цукровы дыябет), а таксама спартсменам і тым, хто знаходзіцца на дыеце.

Пра тое, калі CaloRieco можа паступіць у продаж і па якім кошце, пакуль не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?