У нядзелю 8 кастрычніка з 12 да 18 гадзін на тэрыторыі мінскага праваслаўнага прыхода св. Мікалая Японскага (вул. Лідская, 3) пройдзе экалагічны восеньскі фэст «Птушкі над царквой».
У праграме:
- вялікі святочны канцэрт
- майстар-класы
- смачная хатняя ежа
- шоў мыльных бурбалак
- вясёлая забаўляльная праграма для дзяцей з клоўнамі «Funny Nose»
- пляцоўка назірання за птушкамі
- экскурсія па экасцежцы.
Гэты і іншыя фэсты, якія раней адбыліся на прыходзе св. Мікалая Японскага, традыцыйна ладзяцца супольна з Цэнтрам экалагічных рашэнняў пры падтрымцы арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Сярод выступоўцаў згаданых фэстаў былі такія беларускія гурты і выканаўцы як Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Раман Абрамчук, Уладзімір Бярбераў, фольк-гурт «Палац», хрысціянскі гурт «Laudans», фольк-студыя «Варгін» і інш. Сёлета таксама абавязкова будзе нешта цікавае і запамінальнае. Уваход вольны.
А вось у такой атмасферы праходзіў фэст летась. Прыходзьце сем'ямі, запрашайце сяброў і знаёмых!





