У раёне аднаго з карпусоў эканамічнага ўніверсітэта ў Мінску знайшлі цела дзяўчыны. Адміністрацыя ўстановы просіць студэнтаў быць уважлівымі — такія аб'явы яны ўбачылі на сценах установы 6 кастрычніка.

Паведамляецца, што нібыта ў ноч з 5 на 6 кастрычніка адбылося забойства дзяўчыны «на канале каля БДЭУ». Мяркуючы па ўсім, гаворка аб корпусе № 4 на Партызанскім праспекце, дзе побач ёсць вадаём. Здымак аб'явы студэнты публікуюць у сацсетках.

У следчым камітэце Беларусі пацвердзілі TUT.BY, што ў Заводскім раёне Мінска знойдзена цела 23-гадовай дзяўчыны. Па дадзеным факце зараз праводзяцца следча-аператыўныя мерапрыемствы.

«Падстаў для боязі грамадзян за сваю бяспеку няма, — запэўніла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова. — Супрацоўнікамі міліцыі, а таксама следчымі цяпер праводзіцца актыўная праца па выкрыцці асобаў, якія падазраюцца ў здзяйсненні злачынства».

Таксіст убачыў, як мужчына ў цемры цягне дзяўчыну — што вядома пра забойства студэнткі БДЭУ

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0