УЕФА распачала дысцыплінарную справу ў дачыненні да ФК БАТЭ з-за інцыдэнту падчас матчу з лонданскім «Арсеналам», калі падчас гульні на поле выбег фанат з бел-чырвона-белым сцягам, паведамляецца на сайце арганізацыі.
Справа будзе разгледжаная 19 кастрычніка на пасяджэнні ўпраўлення па кантролі, этыцы і дысцыпліне УЕФА.
Нагадаем, сёння Аляксандр Вянгерскі, які адбывае арышт у ізалятары часовага ўтрымання ў Барысаве, абвясціў галадоўку.





