Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС сталіцы затрымалі 36-гадовую жанчыну, якая падазраецца ў здзяйсненні крадзяжу двух дзіцячых арэляў з двара дома па вул. Школьная, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

У міліцыю звярнуўся мужчына і заявіў, што, выходзячы з пад'езда раніцай на працу, не знайшоў у двары дома двое дзіцячых арэляў, якія набываў за свае грошы для добраўпарадкавання.

«У ходзе комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было выяўлена, што дзіцячыя арэлі былі выкрадзеныя каля паўночы, а падазраваная ў здзяйсненні злачынства — 36-гадовая непрацуючая мінчанка, якая раней ужо прыцягвалася да крымінальнай адказнасці. Далёка знесці жалезныя арэлі ёй не ўдалося, таму дапамагчы яна папрасіла знаёмага. Пасля жанчына здала арэлі на металалом, а атрыманыя грошы патраціла на свае патрэбы», — сказала Наталля Аскірка.

Затрыманай пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў. У дачыненні да яе распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 (крадзеж) КК РБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0