Новаўвядзенне: у Нацыянальным аэрапорце Мінск уся візуальная інфармацыя цяпер дублюецца па-кітайску. Раней былі толькі расейская і ангельская мовы. Беларускай мовы на шыльдах няма. Гэта рэдкасць для Еўропы: я не прыпомню іншага такога еўрапейскага аэрапорта, дзе б не ўжывалася нацыянальная мова. Напрыклад, у Празе ўсе шыльды дублююцца па-чэшску плюс на тых жа трох мовах, што і ў Мінску.

Кітайская версія высвечваецца і на табло з раскладам палётаў.

Работнікі развесілі трохмоўныя шыльды.

Беларуская мова застаецца толькі на вывесках асобных крамак і прадпрыемстваў, як аптэка «Белфармацыі», шапік «Белсаюздрука» і г.д.

Варта адзначыць, што, згодна з раскладам, з Мінска ў Кітай лётае толькі адзін рэйс (праз Будапешт), у той жа час з Мінска лётаюць у 37 еўрапейскіх гарадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?