Сёння ў Смалявічах прайшоў Мінскі абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2017».

Днём адбылося святочнае шэсце «А ў нас сёння Дажыначкі», у якім узялі ўдзел больш за тысячу чалавек — дэлегацыі ўсіх раёнаў Мінскай вобласці, а таксама калектывы мастацкай самадзейнасці.

Гандлёвыя шэрагі ў цэнтральнай частцы Смалявічаў расцягнуліся практычна на 1,5 км. На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы фестывалю прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання выдатнікаў жніва, адбыўся святочны канцэрт з удзелам прафесійных і аматарскіх выканальніцкіх калектываў.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?