Яго вінавацяць ва ўвядзеньні ваеннага становішча ў 1981 г.
Сам генэрал кажа, што пайшоў на гэты крок з мэтай пазьбегнуць уварваньня ў краіну савецкіх акупацыйных войск.
Ярузэльскаму зараз 84 гады, ён ужо некалькі год пакутуе ад захворваньняў сэрца. Дактары дазволілі яму ўдзельнічаць у судовых паседжаньнях ня больш за дзьве гадзіны ў дзень.
Разам з Ярузэльскім на лаве падсудных апынуліся экс‑кіраўнік Польскай рабочай партыі Станіслаў Каня і былы міністар унутраных спраў Чэслаў Кішчак.
Слуханьні будуць праходзіць у акруговым судзе Варшавы.
Ваеннае становішча было ўведзена ў Польшчы ў ноч на 13 сьнежня 1981 г. і праіснавала да 1983 г.