fifa.com

fifa.com

Зборная Швецыі ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету разграміла на сваім полі Люксембург з лікам 8:0 і часова ўзначаліла турнірную табліцу. Чатыры мячы забіў Маркус Берг.

Цікавая акалічнасць: беларусы дома згулялі ўнічыю з Люксембургам (1:1), а ў гасцях прайгралі 0:1. Затое са шведамі ў нас усё надзіва стабільна: у гасцях 0:4, і дома 0:4.

Сёння беларусы на «Барысаў-Арэне» гуляюць з Галандыяй. Балгарыя прымае Францыю.

Швецыя — 19 (9 гульняў), Францыя — 17 (8), Галандыя — 13 (8), Балгарыя — 12 (8), Люксембург — 5 (9), Беларусь — 5 (8).

У апошнім туры 10 кастрычніка гуляюць: Францыя — Беларусь, Галандыя — Швецыя, Люксембург — Балгарыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0