Футбольная зборная Беларусі дала бой камандзе Нідэрландаў у матчы адборачнага турніра да чэмпіяната свету — 2018, аднак усё ж саступіла 1:3.

фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

На 24-й хвіліне лік адкрыў Дэві Пропер.

На 55-й хвіліне голам у беларусаў адзначыўся Максім Валадзько.

Аднак да нічыей зборная Беларусі не датрымалася. На 84-й хвіліне Арыен Робэн рэалізаваў пенальці.

А на апошняй хвіліне забіў яшчэ і Мэмфіс Дэпай.

Тым не менш для такой зборнай Нідэрландаў такую перамогу можна лічыць паразай. Каб выбрацца на другое месца ў групе, якое дазваляе прабіцца ў стыкавыя матчы, у апошнім матчы галандцам трэба перамагчы Швецыю як мінімум з лікам 7:0. У адборы да чэмпіяната свету вызначальнай з’яўляецца розніца мячоў, а не асабістыя сустрэчы.

Фота twitter.com/UEFAcom_ru

Фота twitter.com/UEFAcom_ru

Зборная Беларусі тым часам узнялася з апошняга месца ў групе, абышоўшы за кошт той самай розніцы мячоў Люксембург.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?