Сёньня ў швэдзкім Мальмё прайшло лёсаваньне плэй‑оф да моладзевага чэмпіянату Эўропы па футболе. Нас гэтая падзея таксама не абмінула. Каманда Юр’я Курненіна, хоць і заняла ў групе другое месца, але выйшла далей.
У выніку лёсаваньня нашым супернікам стала зборная Турцыі.Першы матч з гэтай камандай пройдзе ў гасьцях 11 ці 12 кастрычніка, а праз тры дні каманды сыграюць у Беларусі.
Туркі выйшлі ў плэй‑оф з другой адборачнай групе, дзе іх супернікамі былі Ўкраіна, Чэхія, Армэнія і Ліхтэнштэйн. У васьмі матчах каманда Турцыі атрымала шэсьць перамог, а таксама па разу сыграла ў нічыю і прайграла. Агульная розьніца забітых і прапушчаных галоў 18 — 6.
Астатнія пары выглядаюць наступным чынам: Германія — Францыя, Данія — Сэрбія, Аўстрыя — Фінляндыя, Уэльс — Англія, Італія — Ізраіль, Швайцарыя — Гішпанія. Першынства Эўропы пройдзе ў 2009 годзе ў Швэцыі.
Нагадаем, што адзіны раз зборная Беларусі гуляла на моладзевым першынстве Эўропы ў 2004 годзе пад кіраўніцтвам Юр’я Пунтуса, але не змагла выйсьці з групы.