І ставіць пытаньне пра эфэктыўнасьць абмежаваньня імпарту, як сродку барацьбы з ростам цэнаў.

У артыкуле «Дыскусія на рынкавую тэму» аналізуюцца магчымыя наступствы прыняцьця пастановы Мінэканомікі № 179 закліканай абмежаваць імпартныя надбаўкі да 30%.

Аўтар артыкулу выказвае меркаваньне, што адной з мэтаў пастановы ёсьць стрыманьне інфляцыі, узровень якой «можа вырасьці, па афіцыйных ацэнках, да 15 адсоткаў, а па неафіцыйных — да 20». І ставіць пытаньне: «Але ці ўсе сродкі прыдадуцца для таго, каб запхнуць інфляцыйнага джына ў пляшку?».

Таксама выказваецца засьцярога пра магчымую манапалізацыю гандлёвага рынку, прастоі ў вытворчасьці, якая выкарыстоўвае імпартныя камплектуючыя, зьнікненьне дробнага бізнэсу, падзеньне канкурэнтаздольнасьці айчынных тавараў і карупцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?