Па папярэдняй інфармацыі, гродзенская міліцыя спыніла лекцыю расійскага анархіста Пятра Рабава. На ёй прысутнічала каля 20 чалавек, усе яны былі затрыманыя.
Рабаў хацеў расказаць слухачам пра «рэвалюцыю ў паўсядзённым жыцці», тэорыю сітуацый і шмат іншага, звязаўшы анархізм з лібертатным марксізмам, а таксама анархічную філасофію і рэвалюцыйны актывізм з радыкальным мастацтвам», — так гаворыцца ў анонсе сустрэчы.
Хто такі гэты Рабаў? Апішам яго ягонымі ж словамі.
«Я знаходжуся ў вострай апазіцыі да ўсяго сучаснага. Я вельмі кансерватыўны анархіст, мне ніколі не хацелася бегчы за прагрэсам», — казаў ён у адным з інтэрв'ю.
На наступны дзень Рабаў меўся выступіць у Баранавічах.