Мінская махлярка выманіла ў знаёмых больш за $200 тысяч, паведамілі ў Следчым камітэце.

sk.gov.by

sk.gov.by

Савецкім (г.Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа па ч. 4 арт. 209 (махлярства ў асабліва буйным памеры) КК Беларусі ў дачыненні да 47-гадовай мінчанкі Гаянэ Аганесян. Жыхарка сталіцы падазраецца ў тым, што з 2011 па 2016 год шляхам падману і злоўжывання даверам завалодала грашыма больш за 20 знаёмых. Агульная сума склала звыш $200 тысяч. У якасці асноўнай падставы для атрымання пазыкі жанчына называла развіццё бізнэсу ў сферы грамадскага харчавання.

«Нібыта пад удасканаленне тэхналагічнага працэсу адна з пацярпелых перадала $118 тысяч. Пры гэтым жанчына ў рэчаіснасці з'яўлялася заснавальнікам кафэ ў горадзе, але набываць новае абсталяванне не мелася. Акрамя таго, некаторым знаёмым, якія ёй пазычалі грошы, фігурантка паведамляла, што сродкі патрэбныя на дарагое лячэнне маці і яе пахаванне, — адзначылі ў СК. — Для пацверджання плацежаздольнасці жанчына паказвала розныя аб'екты будаўніцтва, якія нібыта знаходзяцца ў яе ўласнасці. Таксама яна распавядала, што яе фінансава падтрымліваюць прадпрымальнікі і знакамітыя расійскія акцёры».

Пры расследаванні выяўлена, што жанчына з'яўлялася прывілеяваным членам гульнявых клубаў. Выдаткі за разавае наведванне маглі складаць каля 2500 рублёў.

Фігурантка не цалкам пакрыла шкоду пацярпелым. Да яе следчымі прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэнні пад варту. У жніўні гэтага года жанчыне выстаўленае абвінавачванне. На яе маёмасць накладзены арышт.

Следства просіць грамадзян, пацярпелых ад супрацьпраўных дзеянняў абвінавачванай, паведаміць аб гэтым па тэлефонах: 8 (029) 649 52 44, 8 (017) 396 68 23, у аператыўна-дзяжурную службу УСК па Мінску: 8 (017) 389 55 55 або на лінію 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0