Зборная Беларусі па футболе працягвае здзіўляць заўзятараў абсурднымі гісторыямі. Трэнер Ігар Крывушэнка расказаў, чаму не паспеў своечасова правесці адну з замен у матчы Беларусь — Нідэрланды (1:3).

На 84-й хвіліне нападаючы Мікалай Сігневіч парушыў правілы ў сваёй штрафной пляцоўцы. Галандцы атрымалі права на пенальці, дзякуючы якому і перамаглі.

І праз некалькі хвілін Крывушэнка памяняў стомленага Сігневіча на іншага форварда, Антона Сароку. У размове з карэспандэнтам «Прэсбола» трэнер патлумачыў, чаму зрабіў замену так позна.

Антон Сарока.

Антон Сарока.

«Справа ў тым, што я раней — яшчэ да таго эпізоду ў нашай штрафной — паклікаў Антона. Тут унутраны момант: Сарока забыўся ў раздзявалцы майку. І пакуль адміністратар Саша Храпкоўскі бегаў за ёй — вуглавы, пенальці… Не паспелі. Здавалася б, дробязь. Але, можна сказаць, і яна адыграла немалаважную ролю», — прызнаўся Крывушэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0