У магілёўкі, якая адна выхоўвае непаўналетняга сына і з'яўляецца ўласніцай дзвюх кватэр у Магілёве, на рахунку адной з кватэр утварылася запазычанасць за жыллёва-камунальныя паслугі ў памеры 260 рублёў. Набегла і 155 рублёў пені, паведамляе сайт Цэнтра гарадскіх інфармацыйных сістэм.

Жанчыну неаднаразова папярэджвалі аб наяўнасці запазычанасці і неабходнасці яе пагашэння, але даўжніца ніяк на гэта не рэагавала.

Работнікі ЖЭУ адключылі ў кватэры электрычнасць, аднак і пасля гэтага 47-гадовая жанчына не пачала пагашаць запазычанасць.

Тады супрацоўнікі ЦГІС накіравалі інфармацыю аб наяўнасці запазычанасці па месцы вучобы сына жанчыны. У верасні камісія па справах непаўналетніх забрала ў яе сына 2007 года нараджэння. Дзіця было змешчана на дзяржаўнае забеспячэнне.

4 кастрычніка жанчына пагасіла запазычанасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?