Хіба не найвядомейшы з сучасных беларускіх рэжысёраў — Андрэй Курэйчык, — прадае сваю хату пад Мінскам.

Што там за хата? Як кажа Курэйчык, 17 хвілін ад Мінска ў бок Койданава, 22 соткі, 360 квадратных метраў, шэсць пакояў і два туалеты, цёплыя падлогі па ўсім першым паверсе.

Хата яшчэ недаробленая, скончаная толькі чарнавая аддзелка: трэба зрабіць плітку, паставіць сантэхніку, паклеіць шпалеры.

«Аддаю нядорага», — кажа Курэйчык.

Ён хоча за гэты дом 185 тысяч рублёў, гатовы гандлявацца, мяняцца і даваць растэрміноўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?