© pixabay.com

© pixabay.com

«Стваральнікі талера атрымалі інфармацыю, што прэзідэнцкі дэкрэт пад умоўнай назвай «ПВТ 2.0» можа быць падпісаны ў самы бліжэйшы час. І ў ім вельмі вялікая ўвага будзе нададзеная лібералізацыі тэхналогій блокчэйн. Адпаведна, прэс-канферэнцыя пераносіцца на нявызначаны тэрмін — але на ёй, пасля падпісання Дэкрэта, у якасці экспертаў выступяць у тым ліку і распрацоўшчыкі гэтага дакумента», — паведамляецца на сайце Прэс-клуба, дзе мусіла адбыцца прэс-канферэнцыя. 

Пры гэтым стваральнікі Талера запэўніваюць, што сама сістэма ўжо працуе і праводзіць усе транзакцыі.

Талер — айчынны аналаг сусветнай крыптавалюты «біткойн». Шмат у якіх краінах выкарыстанне крыптавалюты забаронена законам. Беларуская прававая база ў гэтым кірунку, як плануецца, будзе прапісаная ў дэкрэце «ПВТ 2.0».

Чытайце таксама: Топ-5 фактаў пра біткойны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?