Расійскі анархіст Пётр Рабаў, лекцыя якога была сарваная ў Гродне, не змог выступіць і ў Баранавічах.

Ён быў затрыманы ўвечары 10 кастрычніка, калі збіраўся з'ехаць у Маскву.

Пётр Рабаў правёў ноч ІЧУ Баранавічскага ГАУС, а цяпер дастаўлены ў раённы суд. У чым яго вінавацяць, пакуль невядома.

* * *

«Пётр Рабаў — сучасны расійскі анархіст, удзельнік «Аўтаномнага дзеяння». Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры філасофіі Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага універсітэта», — называе ён сябе.

«Аўтаномнае дзеянне» — расійскае анарха-камуністычнае грамадскае аб'яднанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0