Па словах смелай жанчыны, акула спалохалася людзей, якія купаліся ў бухце, і білася галавой аб камяні. Тады Меліса вырашыла дапамагчы драпежнай рыбе — выцягнуць тую з вады, каб выпусціць у адкрыты акіян. На роліку відаць, як жанчына хапае акулу ззаду, падымае і адпускае за межы бухты. Варта адзначыць, што даўжыня драпежніцы не перавышае аднаго метра, але ўсё ж гэта небяспечная рыба. Меліса сказала, што старалася трымаць яе за шыю, каб акула не магла яе ўкусіць.

Жанчына распавяла, што працуе рыэлтарам — дапамагае людзям мяняць месца жыхарства. У дадзеным выпадку яна дапамагла акуле апынуцца дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0