У сталіцы прапануюць укараніць сямейныя зніжкі на абанементы ў фізкультурна-аздараўленчыя цэнтры па месцы жыхарства гараджан. З такой ініцыятывай выступіла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Па словах Рамановіч, такая мера можа стаць рэальным стымулам для аб'яднання сем'яў на глебе здаровага ладу жыцця.

«Калі бацькі наведваюць цэнтр разам з дзецьмі — адна цана, а калі сюды прыходзяць тры пакаленні адной сям'і — кошт істотна зніжаецца. Магчыма, гэта прывядзе да таго, што нашы «асобна пражываючыя» бабулі і дзядулі будуць прыцягнутыя да спартыўнага сямейнага вольнага часу», — сказала Рамановіч.

Старшыня профільнага камітэта дадала, што здаровы лад жыцця павінен стаць сямейнай традыцыяй. Важна падтрымліваць імкненне гараджанаў быць фізічна актыўнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0