Кіраўнік Беларусі 10 кастрычніка падпісаў Указ №370 «Аб Радзе па развіцці прадпрымальніцтва». Гэтая Рада ўпершыню была створаная ў 1999, яе мэтай з’яўляецца абарона правоў вялікага, сярэдняга і дробнага бізнэсу ў Беларусі.

Яраслаў Раманчук. Фота svaboda.org.

Яраслаў Раманчук. Фота svaboda.org.

У афіцыйных крыніцах паведамляецца, што новы ўказ павялічвае паўнамоцтвы Рады. Напрыклад, цяпер Рада зможа непасрэдна ўносіць свае прапановы ў Міністэрства эканомікі і урад. Прапановы будуць абавязаныя разглядаць.

Цікавы таксама спіс людзей, якія ўвайшлі ў новы склад Рады. Там засталіся такія буйныя бізнэсмэны, як Мікалай Мартынаў («Марка»), Аляксандр Машэнскі («Савушкаў прадукт»), Аляксандр Шакуцін («Амкадор»), чыноўнікі — Сяргей Румас (Банк развіцця), Усевалад Янчэўскі (Парк высокіх тэхналогій).

Пакінуў пасаду былы кіраўнік Рады Пятро Пракаповіч, які некалі ўзначальваў Нацбанк, быў віцэ-прэм’ерам. Цяпер Радай будзе кіраваць Аляксандр Турчын (начальнік Апарата савета міністраў), а ягоным намеснікам стане Павел Тапузідзіс («Тытунь-Інвест»).

Звяртае ўвагу, што ў склад новай Рады ўключылі былога кандыдата на пасаду прэзідэнта ад АГП Яраслава Раманчука. Пасля выбараў-2010 Раманчук асудзіў падзеі на Плошчы, а таксама персанальна кандыдатаў у прэзідэнты Саннікава і Статкевіча. Пасля гэтага Раманчука выйшаў з АГП, затое сталі часта запрашаць на дзяржаўнае тэлебачанне.

Не менш цікава, хто пакінуў Раду. Напрыклад, кіраўнік «Трайпла» Юрый Чыж, які некалькі месяцаў адседзеў у СІЗА па эканамічных злачынствах. Тое самае можна сказаць пра Яўгена Баскіна, Віталя Кастагорава, Андрэя Паўлоўскага.

Няма ў складзе новай рады Васіля Астроўскага, актывіста Партыі БНФ. Напярэдадні парламенцкіх выбараў — 2016 Астроўскі ўступіў у БНФ і балатаваўся па Дамброўскай акрузе Мінска. Астроўскі мае бізнэс у турыстычнай сферы.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?