president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка завяршыў рабочы візіт у Расію. Самалёт кіраўніка дзяржавы ўвечары ў сераду вылецеў з міжнароднага аэрапорта Сочы, піша БелТА.
Беларускага лідара ў аэрапорце праводзілі губернатар Краснадарскага края Расіі Веніямін Кандрацьеў, мэр Сочы Анатоль Пахомаў, дырэктар Дэпартамента дзяржаўнага пратакола МЗС Расіі Ігар Багдашоў.
Аляксандр Лукашэнка ў Сочы браў удзел у пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
На палях самітаў у Сочы Аляксандр Лукашэнка таксама правёў сустрэчу з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым. Кіраўнік дзяржавы адзначыў намеры Беларусі паглыбляць узаемадзеянне з Узбекістанам па ўсіх напрамках, у якіх зацікаўлены абедзве краіны. «Вы можаце быць упэўнены, што мы гэта зробім хутка. Настолькі хутка, наколькі партнёры ва Узбекістане разгорнуцца», — запэўніў беларускі лідэр.
У сваю чаргу Шаўкат Мірзіёеў заявіў пра гатоўнасць сваёй краіны адкрыць пасольства ў Беларусі, а таксама запрасіў А. Лукашэнку здзейсніць візіт у Узбекістан у 2018 г.