У Баранавіцкім ГАУС стаяць на ўліку каля 300 жанчын, якія займаюцца сэкс‑бізнесам. Дзяўчаты працуюць на трасах, здымных кватэрах і дома.

Сёлета распачатыя тры крымінальныя справы за ўтрыманне прытону, зводніцтва, сутэнёрства і адна — за выкраданне чалавека з мэтай сэксуальнай эксплуатацыі. Баранавічы — горад з высокім жаночым беспрацоўем.

Раней на баваўняным камбінаце працавалі 11,5 тысяч чалавек, пераважна жанчыны, некалькі тысяч жанчын працавала на нядаўна зачыненай трыкатажнай фабрыцы, на швачнай фабрыцы.

Пасля скарачэння многія жанчыны пайшлі гандляваць на кірмашах і ў палатках як ІП, але пасля шэрагу прэзідэнцкіх указаў вялікая колькасць ІП абанкруціліся або не здолелі пераўтварыцца ў юрыдычныя асобы.

Яшчэ шэраг жанчын страцілі магчымасць займацца трансгранічным гандлем з Польшчаю. У выніку шмат хто з баранавічанак вырашыў заняцца сэкс‑бізнесам.

— Раней я працавала ў Польшчы на клубніцах, а потым мне прапанавалі гэтую працу. Яна цяжкая і ганебная, затое маё дзіця забяспечанае ўсім неабходным.
Мяне гэта задавальняе, — заявіла карэспандэнту «Еўрарадыё» адна з баранавіцкіх прастытутак

Іван Юрашчык, Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0