Сітуацыя вакол гібелі салдата ў Печах знаходзіцца на жорсткім кантролі ў Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта журналістам заявіла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.
«Натуральна, гэтая тэма абмяркоўвалася, яна знаходзіцца на жорсткім кантролі ў кіраўніка дзяржавы», — заявіла прэс-сакратар.
«Адказным асобам даручана разабрацца ў сітуацыі самым дбайным чынам, вывучыць яе да дробязяў і прадставіць аб'ектыўны вынік. Аляксандру Лукашэнку літаральна па некалькі разоў на дзень дакладваецца аб ходзе аператыўных мерапрыемстваў. Паверце, яго пазіцыя ў гэтым пытанні настолькі жорсткая, што ніхто з вінаватых ад адказнасці не сыдзе», — падкрэсліла Наталля Эйсмант.
Чытайце таксама: «Выходзь, падла». Ускрываюцца страшныя падрабязнасці смерці салдата і сітуацыі ў Печах увогуле. Віна — на «шакалах»
Чытайце таксама: Прапаршчык загінулага салдата: «Я не затрыманы. Быў у адпачынку, нічога не ведаю»
***
Каментары