Міністэрства абароны апублікавала заяву «З нагоды антывайсковай кампаніі», у якім патлумачыла прычыны блакавання сэрвісу Zvarot.by.
«Аўтаматызаваная сістэма абароны паштовага сервера Мінабароны выявіла адпраўку вялікай колькасці паведамленняў з аднаго і таго ж электроннага адраса з выкарыстаннем спецыяльнага праграмнага забеспячэння для рассылання спаму і паведаміла пра гэта ў глабальны сэрвіс барацьбы SpamCop».
У выніку правайдары заблакавалі Zvarot.by «на час правядзення праверкі».
Такая рэакцыя — вынік больш за 10 тысяч электронных зваротаў з патрабаваннем адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова праз трагедыю ў Печах.
Міністэрства абароны мяркуе, што звароты былі фэйкавыя. «Вакол гэтага здарэння на аснове здагадак і чутак разгорнута мэтанакіраваная кампанія па дыскрэдытацыі Узброеных Сіл», — перакананыя вайскоўцы.