У Докшыцкім раёне ў выніку лабавога сутыкнення легкавіка і фуры загінуў мінчук, паведаміў карэспандэнту БелТА начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

Аварыя адбылася 14 кастрычніка, каля 08.30, на 93-м кіламетры трасы М3 Мінск - Віцебск. Паводле папярэдняй інфармацыі, 32-гадовы кіроўца Honda Civic выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў фуру Volvo, якой кіраваў 39-гадовы берасцеец.

У выніку ДТЗ 29-гадовы пасажыр Honda ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0