Інтрыга ў чэмпіянаце краіны па футболе нарастае, асабліва пасля таго, як у БАТЭ забралі тры балы.

У суботу, 14 кастрычніка, у матчы 25-га тура мінскае «Дынама» выйграла ў гасцях у салігорскага «Шахцёра» 1:0 (Нікаліч, 45) і цяпер адстае ад першага месца на адзін бал.

БАТЭ ў нядзелю на «Барысаў-Арэне» гуляе з «Віцебскам».

Шахцёр — 56, Дынама — 55, БАТЭ — 51, Тарпеда-БелАЗ — 41.

З БАТЭ знялі тры балы (казус Верамко), але не факт, што пасля апеляцыі гэтыя тры пункты клубу не вернуць.

У наступным туры БАТЭ ў гасцях гуляе з «Дняпром», «Шахцёр» — з «Віцебскам», а «Дынама» дома са «Славіяй».

Завершыцца чэмпіянат краіны ў канцы лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0