14 кастрычніка ў прасторы «210 metrov» па вуліцы Чапаева, 3 у Менску павінен быў адбыцца супольны канцэрт чатырох калектываў з Расеі і Беларусі пад назвай Minsk Edge Day 2017.

Сярод слухачоў пераважна прыхільнікі філасофіі «Straight edge». Гэтыя людзі, якія не ўжываюць наркотыкаў, алкаголю, тытуню, не прымаюць лекі і выступаюць супраць распусты. Часта — вегетарыянцы або веганы. Здараецца, што нават каву не п’юць.

Адразу пасля пачатку імпрэзы па гэтым адрасе з’явіліся праваахоўнікі.

«Тут тры бусы з людзьмі ў масках. Усіх гледачоў паставілі «на расцяжку», моцна ўсіх білі», — перадае журналіст «Белсата».

Паводле яго словаў, быў затрыманы і кудысьці адведзены Максім Пякарскі, вядомы па «справе графіцістаў».

«Тых, каго міліцыянты пазнавалі, а таксама музыкаў ды замежнікаў, адводзілі ў бок — усяго каля 70 чалавек. Пазней палову забралі ў РАУС, а палову — адпусцілі без пратаколаў», — дадае карэспандэнт.

Пасля збіцця міліцыянты паставілі ўсіх да сцяны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?