Інцыдэнт адбыўся 14 кастрычніка, каля 02.00, у Маскоўскім раёне сталіцы, паведамляе tut.by.

Як паведамілі ў ДАІ Менска, кіроўца Nissan на працягу 15 хвілін разбіў на праспекце Любімава і вуліцы Рафіева 5 аўтамабіляў. Мужчына меў відавочныя прыкметы алкагольнага ап'янення. Калі інспектары даставілі яго на медыцынскі агляд, той паказаў 2,5 праміле алкаголю.

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. На парушальніка супрацоўнікі ДАІ склалі адміністрацыйныя пратаколы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0