Самалёт «Боінг-737-500» авіякампаніі «Аэрафлот-Норд» разьбіўся ў ноч на нядзелю ў расейскай Пярмі. Загінулі ўсе 6 членаў экіпажу і 82 пасажыры, у тым ліку сямёра дзяцей. Ахвярамі катастрофы апроч грамадзян Расеі сталі 7 азэрбайджанцаў, 5 украінцаў, а таксама грамадзяне Кітаю, Турцыі, Нямеччыны, Італіі, Францыі і ЗША. Беларусаў на борце самалёта не было.

Катастрофа здарылася ў 2:10 па менскім часе. Калі самалёт ужо заходзіў на пасадку, сувязь зь ім абарвалася. Ён абрынуўся на транссібірскую чыгунку ў гарадзкой мяжы Пярмі, на невялічкі незабудаваны лапік між гарадзкімі раёнамі. На зямлі, паводле папярэдніх зьвестак, ніхто не пацярпеў.

Гэтым рэйсам з Масквы ляцеў генэрал-палкоўнік Генадзь Трошаў, удзельнік баявых дзеяньняў у Чачні, дарадца расейскага прэзыдэнта. Чачэнскі прэзыдэнт Рамзан Кадыраў ужо заявіў, што назаве імем расейскага генэрала вуліцу ў Грозным.

У Пермскім краі ў панядзелак будзе абвешчана жалоба.

З выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН, інфармагенцтваў

Глядзі яшчэ:
Фотарэпартаж «РИА Новости»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0