Лясныя пажары на паўднёвым захадзе Еўропы прывялі да гібелі сама меней 31 чалавека ў Партугаліі і яшчэ трох — у Іспаніі. Агонь бушаваў ўсе выходныя, і з паўтары сотняў ачагоў узгаранняў дзясяткі да гэтых не патушаны.

Улады вінавацяць падпальшчыкаў, гарачае лета і моцны вецер, які прынёс у рэгіён ураган Афелія.

Тысячы пажарных задзейнічаны ў тушэнні агню. Ім дапамагаюць жыхары пацярпелых рэгіёнаў.

Колькасць параненых у Партугаліі перавысіла 50 чалавек, з якіх паўтара дзясятка — у цяжкім стане. Сярод некалькіх зніклых без вестак — немаўля, якое нарадзілася ўсяго месяц таму.

Двое з трох загінулых у Іспаніі былі выяўленыя ў згарэлай машыне на абочыне дарогі.

Усяго чатыры месяцы таму Партугалія перажыла самыя разбуральныя лясныя пажары ў сваёй гісторыі.

Прыкладна на палове тэрыторыі Партугаліі ўведзена надзвычайнае становішча. Дзясяткі дарог перакрытыя, зачыненыя некаторыя навучальныя ўстановы.

«Тут у Пасос-дэ-Борба вялікі пажар пачаўся а палове на другую раніцы ў пяці розных месцах. Ясна, што прыроднымі прычынамі такое растлумачыць немагчыма», — сказаў прэм'ер Іспаніі Рахой, які падазрае падпал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?