Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца з 80-гадовым юбілеем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Вы атрымалі ўсеагульнае прызнанне як шматгранны пісьменнік — майстар дэтэктыўнага жанру, аўтар шырока вядомых раманаў, напісаных шмат у чым на аснове ўласных перажыванняў. Такія праўдзівыя і павучальныя кнігі сёння вельмі патрэбныя нашай моладзі», - гаворыцца ў віншаванні.

Ён адзначыў, што на працягу плённай працы на пасадзе старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец аб'яднаў творчыя сілы, каб праз мастацкае слова несці ідэалы міру, дабра, высокай духоўнасці. «У Вашай асобе гарманічна спалучаюцца самыя лепшыя якасці грамадскага дзеяча, кіраўніка, літаратара», - падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0