Увесь урадавы квартал у Кіеве перакрыты і ачэплены праваахоўнікамі ў сувязі з акцыямі, запланаванымі на сёння, 17 кастрычніка.

Фота Мустафы Наема

Фота Мустафы Наема

У прыватнасці, перакрыты вуліцы Грушэўскага, Ліпская, Шаўкавічная, Інстытуцкая, Лютэранская. У метро «Арсенальная» стаяць паліцэйскія машыны, перакрываючы рух.

Народны дэпутат Мустафа Наем, які мае дачыненне да арганізацыі акцый, піша ў фэйсбуку: «Увесь квартал ачэплены шчытамі».

Ля Кабінета міністраў стаяць агароджы і рамкі металашукальніка.

«Усеўкраінскі збор» за «вялікую палітычную рэформу» стартуе ў 9:30 у аўторак. А 10-й у Вярхоўнай Радзе адбудзецца Пагаджальная рада лідараў фракцый і груп.

На 17 кастрычніка лідар «Руху новых сіл», экс-кіраўнік Адэскай адміністрацыі і былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі і яго аднадумцы запланавалі мітынг пад Вярхоўнай Радай у Кіеве і акцыі ва ўсіх абласных цэнтрах Украіны.

Падчас акцыі Саакашвілі, нардэпы, грамадскія актывісты і прадстаўнікі палітсілаў, як «Альтэрнатыва», «Дэмальянс», рух «Чесно» і іншыя маюць намер абвясціць тры патрабаванні: стварэнне антыкарупцыйных судоў, адмена дэпутацкай недатыкальнасці і прыняцце новага выбарчага закона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?