Працягваецца расследванне гучнай крымінальнай справы ў дачыненні да Уладзіслава Казакевіча, які напаў з самаробным нажом на супрацоўнікаў шклоўскай калоніі, дзе Казакевіч адбываў пакаранне за ўчыненую ім бойню ў гандлёвым цэнтры «Новая Еўропа». Казакевіч прызнаны абвінавачаным — ён знаходзіцца пад вартай, пераведзены ў Магілёўскую турму №4. З ім працуюць следчыя, паведамляе сайт sb.by.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксаны Салянюк, па забраным з месца злачынства нажы прызначаны шэраг экспертыз. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0