Байцы СДС уздымаюць свой сцяг над стадыёнам, Reuters.com

Байцы СДС уздымаюць свой сцяг над стадыёнам, Reuters.com

Сірыйскія дэмакратычныя сілы (узброеная групоўка, якая дзейнічае пры падтрымцы ЗША) адбіла ў тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы» Раку — горад, які доўгі час лічыўся сталіцай ІД.

Агенцтва Reuters паведамляе, што сірыйскія паўстанцы 17 кастрычніка занялі стадыён Ракі, дзе заставаўся апошні ачаг супраціўлення тэрарыстаў. Штурм горада працягваўся каля чатырох месяцаў.

«Ісламская дзяржава» захапіла Раку ў студзені 2014 года ў ходзе наступлення, у выніку якога тэрарысты ўзялі пад свой кантроль значную частку Сірыі і Іраку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0