Навукоўцы з Гарвардскага ўніверсітэта прааналізавалі даныя аб нядаўніх змяненнях на Сонцы і прыйшлі да высновы, што наступная моцная ўспышка адбудзецца не пазней, чым у бліжэйшыя сто гадоў, прычым імавернасць яе ўзнікнення ў бліжэйшае дзесяцігоддзе складае 12%.
У дакладзе паведамляецца, што па колькасці вылучанай энергіі чаканая прыродная анамалія будзе раўняцца успышцы 1859 года, у выніку якой паўстала геамагнітная бура, якая атрымала назву «Падзеі Кэрынгтана».
Як адзначаюць даследчыкі, калі прыродная з'ява такой магутнасці паўторыцца сёння, яна можа прывесці да парушэння працы энергасістэм па ўсім свеце, а таксама адключэння інтэрнэту. Акрамя таго, магутная ўспышка здольная справакаваць тэхнагенныя аварыі і павышэнне ўзроўню радыяцыі, што, у сваю чаргу, пацягне за сабой чалавечыя ахвяры.