Гарадскія ўлады другі раз за год зменшылі нарматыў забеспячэння мінчукоў грамадскім транспартам. Цяпер адзін аўтобус (трамвай, тралейбус, вагон метро) прыпадае на дзве тысячы чалавек незалежна ад дня тыдня. Такую выснову можна зрабіць на падставе рашэння Мінгарвыканкама, апублікаванага на Нацыянальным прававым партале, піша Tut.by.

У 2003 годзе мэрыя прыняла рашэнне «Аб устанаўленні пераліку дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва горада Мінска». Там прапісаныя нормы неабходнага забеспячэння гараджан рознымі выгодамі ў розных сферах: ад ЖКГ да грамадскага харчавання.

Ёсць там і пункт пра забеспячэнне грамадскім транспартам. Першапачаткова норма складала адзін аўтобус (тралейбус), які працуе на лініі, на 1,5 тысячы чалавек. Але ў лістападзе 2016 года нарматыў панізілі да 1,55 тысячы чалавек у будні і 2 тысяч у выходныя.

А цяпер Мінгарвыканкам зраўняў нарматыў у будні і выходныя. Цяпер сем дзён у тыдзень на дзве тысячы мінчукоў павінен прыпадаць адзін аўтобус (трамвай, тралейбус, вагон метро).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0