У самым буйным парку Растова-на-Доне (РФ) прайшла цырымонія адкрыцця помніка «апалчэнцам». На сяміметровай гранітнай стэле ўстаноўленая таблічка з надпісам «Героям Данбаса».
Тут і ніжэй фота: РБК Растоў-на-Доне
Адкрыццё помніка прайшло ў прысутнасці кіраўніка т. зв. «ДНР» Аляксандра Захарчанкі, памочніка прэзідэнта Расіі Уладзіслава Суркова і кіраўніка Растова-на-Доне Віталя Кушнарова.
Помнік быў усталяваны на замову «Саюза добраахвотнікаў Данбаса». На яго быў выдаткаваны 1 млн расійскіх рублёў (каля $17,5 тысяч). Паведамляецца, што грамадскія актывісты накіроўвалі уладам лісты з просьбай адмовіцца ад устаноўкі манумента.