У МУС РФ заявілі, што адказнасць за ўдзел падлеткаў у несанкцыянаваных палітычных акцыях павінны браць на сябе бацькі. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні экстрэмізму МУС РФ Цімур Валіулін, піша ТСН.
Па яго словах, можна караць бацькоў і нават настаўнікаў, улічваючы рост пратэстных настрояў сярод расійскай моладзі.
«Вядома, хвалюе ўдзел моладзі ў няўзгодненых вулічных акцыях. Статыстыка кажа аб тым, што працэнтныя суадносіны моладзі, якая ў іх удзельнічае, павялічваюцца», — заявіў ён.
Па словах Валіуліна, у такой сітуацыі неабходна, каб адказнасць ўзмацнілася не толькі ў дачыненні да саміх падлеткаў і іх бацькоў, але і «навучальных устаноў, якія адказваюць не толькі за адукацыю, але і за выхаванне моладзі».