На гомельскім заводзе «Камунальнік» ўвялі ліміт на курэнне. Цяпер супрацоўнікам прадпрыемства можна курыць не больш за два разы на дзень, паведамляе gomel.today.

Кіраўніцтва склала графік для работнікаў: «курылка» працуе з 10.00 да 10.15 і з 15.00 да 15.15. Калі хто-небудзь вырашыць парушыць гэтае правіла, то будзе падвергнуты дысцыплінарнаму спагнанню.

Відаць, кіраўнікі прадпрыемства непакояцца за здароўе сваіх супрацоўнікаў. У сваім звароце яны нагадваюць, што «ў тытунёвым дыме ўтрымліваецца больш за 4 000 хімічных злучэнняў, з іх больш за 40 асабліва небяспечныя, бо выклікаюць рак», і папярэджваюць, што «прыкладна 25% рэгулярных курцоў цыгарэт памрэ заўчасна па прычыне курэння».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0