Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўнёс у Вярхоўную Раду законапраект, якім прапанаваў адмяніць дэпутацкую недатыкальнасць з 2020 года, паведамляе УП.

У законапраекце прапануецца выкласці артыкул 80 Канстытуцыі наступным чынам: «Народныя дэпутаты Украіны не нясуць юрыдычнай адказнасці за вынікі галасавання або выказваньні ў парламенце і яго органах, за выключэннем адказнасці за знявагу або паклеп».

Пры гэтым з дадзенага артыкула прэзідэнт прапануе выключыць норму аб тым, што «народным дэпутатам гарантуецца дэпутацкая недатыкальнасць» і што «народныя дэпутаты не могуць быць без згоды Вярхоўнай Рады прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці, затрыманыя або арыштаваныя».

У выпадку прыняцця прапановы прэзідэнта, гэты закон уступіць у сілу з 1 студзеня 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0