Ён сышоў у 28 гадоў.

Ён сышоў у 28 гадоў.

Яго ўсе звалі Сьвет, поўнае імя (Сьвятаслаў), падобна на тое, нават яму было недаспадобы.

Пачуць яго ўпершыню давялося на адным з кватэрнікаў восем год таму. Тады Сьвет бегаў ад гітары да фартэпіяна ды дэманстраваў усім прысутным сваё уменьне граць ды пяяць.
Навязьлівая песенька Wet Wet Wet з таго канцэрту ў ягоным выкананьні дагэтуль гучыць у вушах.
Ён меў уласьцівасьць, рэдкую для беларускіх музыкаў – усьміхацца. І было гэта не карцінна, а зусім нязмушана. З усьмешкай на твары ён зрабіў імклівую кар’еру.
Не ў тым сэнсе, што скараў журы конкурсаў ды перамагаў на фэстывалях, а ў тым, што нават ягоныя калегі прызнавалі: Сьвет — найлепшы. А яшчэ ён быў тым зь нешматлікіх беларускіх артыстаў, што рабіў шоў.
Тры гады таму запрашалі яго выступіць на «Рок-каранацыю», дык Сьвет сказаў: окей, сыграем бясплатна, але ж пастаўце на сцэне белы раяль.
Да жалю, тое выканаць аказалася немагчыма.

Можна сказаць з пэўнасьцю – няма такога чалавека, які бы сышоў з канцэрту Svet Boogie Band незадаволеным. У ім спалучаўся талент мэлядыста і парадыста, ён прыцягваў да сябе людзей. Таму яго прасілі даць канцэрт як багатыя бізнэсоўцы, так і зусім незаможныя студэнты.

Пасьля паездкі на фэст «The Global Battle of the Bands» у Лёндан у яго гурту пачалі навязвацца сур’ёзныя кантакты. Ужо да гэтага ім скарылася Масква. І дакладна Сьвета бы прыняў горад яго мары Чыкага, каб ня гэтае дурное ДТЗ…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?